
КВЕТКІ БЕЛАРУСКІ
Цяпло беларускай зямлі
З пясочкам, каменнем, дрыгвою…
Жаночыя рукі штодня
Не ведаюць улетку спакою.
Любоў да раслінкі жывой
Усю ахапляе істоту:
Насенне, угнаенне, падзол…
Так працай адгоніш самоту.
Ад раніцы ціхай да дня,
Ад поўдзеня і да змяркання
Ты з кветкамі побач уся
Варожыш на клумбах каханне.

Твой першы цюльпан у красавік
І ў верасні куст хрызантэмы
Ўпрыгожаць куточак зямлі,
Дзе роднай хаціначкі сцены.
Жыццё, як з крынічкі вада,
Сцякае струменьчыкам чыстым.
Любові Ўльянаўны сад
Штогод цешыць фарбай квяцістай.
Прырода навокал цвіце,
адчуўшы твой клопат і шчырасць.
Хай клімат складаны ў нас.
Нашто беларусам той вырай?
Навошта ляцець у дальні край?
Магчыма, там сэрца застыне?
У Любы цудоўны свой рай
На роднай маленькай радзіме.

Не злічыш яе дабрыні,
Здзіўляе яе працавітасць.
Ульянаўна! Доўга жыві!
Хай будзе з табой Бога літасць!
Мо дзесьці і глеба тлусцей,
І дожджык спарнейшы, і сонца?
Душа ж беларускі святлей –
Яе чуюць кветкі бясконца.
Ніколі не будзеш адна!
З табою расліны і дрэвы,
З табой Беларусі зямля,
Яе хараство і напевы.
Як водарам дыхае час!
Так хочацца зноў падзівіцца
На цуд, што навокал у нас,
Аддзячыць за шчасце радзіцца!
Красуй, дарагая зямля!
Будзь мірнай і шчодрай, Айчына!
Не страцім цябе ні за што,
Пакуль з табой разам Жанчына!
Автор: Крутолевич Валерия