Шостым школьным днём вучні 7 «А» класа наведалі этнаграфічны музей. Экскурсія «Магілёў губернскі» дала магчымасць апынуцца ў нашым горадзе, толькі больш як 150 год назад. Вельмі цікава параўноўваць старыя вуліцы і будынкі даўняга Магілёва з сучаснымі, знаёмымі нам месцамі.










