
24 лютага вучні 5 “А” класа наведалі кінатэатр “Радзіма”. Поўнаметражны мультфільм “Белавежская пушча”, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту, уразіў школьнікаў. Адразу пасля прагляду навінкі дзеці абмяняліся яркімі эмоцыямi. Кожны юны глядач з задавальненнем расказаў пра свае ўражанні, змене эмоцый, якую адчуў на працягу мультфільма. Вучні засталіся задаволены і адкрыта пра гэта гаварылі. Рэплікі: “Выдатны мульцік!” “Сям’я, дружба, вера ў цуды!..” “Тое, што трэба дзецям!” – даюць адпаведную ацэнку мультыплікацыйнаму фільму. І не важна, што прыменены штучны інтэлект, важна, што дзецям заходзіць і чаму іх вучыць, а не тое, як зроблена.
Класны кіраўнік 5 “А” класа Н.М. Храбрая



