
21 лютага вучні 9 “Б” класа прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. На мерапрыемстве панавала цёплая і добразычлівая атмасфера, гучала выключна беларуская мова. Дзевяцікласнікам для напісання быў прапанаваны надзвычай цікавы і высокамастацкі тэкст, тэматычна звязаны з 80-годдзем Перамогі над фашызмам. Удзельнiкi стараліся і прадэманстравалі дастатковы ўзровень валодання беларускай мовай.
Вучаніца 9 “Б” класа Вераніка Чэрап


