19 лютага, у межах Тыдня беларускай мовы і літаратуры, вучні 10 «А» класа з мэтай знаёмства з гістарычным мінулым наведалі экспазіцыю «Гісторыя краю 9- пачатку 20 стагоддзя» ў краязнаўчым музеі імя Е.Р.Раманава,дзе ў храналагічнай паслядоўнасці паказаны асноўныя перыяды жыцця насельнікаў Прыдняпроўя: пачатак станаўлення дзяржаўнасці, гісторыя краю ў перыяд існавання ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Асаблівую ўвагу навучэнцы праявілі да калекцый «Дакументы», » Нумізматыка «, «Рукапісы».
Настаўнік Князева Г.Я.







