13 лютага па ўсёй рэспубліцы праходзіў Дзень бяспекі на вадзе «Лёд = небяспека».
Работнікі Магілёўскай арганізацыі АСВОД праводзілі тэматычныя сустрэчы, у рамках якіх вучні 8 “А” класа наведалі Дняпроўскую выратавальную станцыю.
Выратавальнікі чарговы раз акцэнтавалі ўвагу школьнікаў на праблемах бяспекі, важнасці навыкаў паводзін у надзвычайных сітуацыях на вадзе, а таксама нагадалі пра тое, што ў сілах кожнага звесці да мінімуму трагічныя выпадкі.





