У рамках прадметнай суботы для вучняў 11 “А” класа была праведзена інтэлектуальная гульня-квіз “Мову, спадчыну сваю шануй і беражы”, якая мела на мэце падагульніць і паглыбіць веды старшакласнікаў па беларускай мове, літаратуры і культуры, садзейнічаць фарміраванню камунікатыўнай кампетэнтнасці навучэнцаў, выяўленню іх інтэлектуальнага патэнцыялу. Удзельнікам гульні давялося прайсці 6 тураў: “А ці ведаеце вы?”, “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, “Літаратурны”, “Цікава і займальна” і інш. Вучням спадабалася выконваць заданні.
Такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню павагі да культурнай і духоўнай спадчыны беларускага народа, грамадзянскасці і пачуцця патрыятызму.