22 лютага 2024 года ў рамках прадметнай дэкады ў школе для вучняў 6 “А” праведзена пазакласнае мерапрыемства – “Размаўляем па-беларуску”. Шасцікласнікі называлі, запісвалі старанным почыркам цікавыя для іх словы на аркушы паперы і на дошцы. Словы былі розныя: “матуля”, “кветка”, “шчасце”, “аксаміт”… Было і такое, што нехта ўспамінаў самабытнае беларускае слова, аднак не мог прыгадаць яго значэння, вось тут на дапамогу школьнікам прыйшліся тлумачальныя слоўнікі. Многія ўпершыню пачулі словы “бружмель”, “глог”, “бурштын”, “цырата”… А вы ці ведаеце іх значэнне?
Вучаніцы 6 “А” класа Паліна Кончыц і Сафія Сямёнава