«Касцюковічы-2026: настаўніцы школы сярод аўтараў юбілейнага нумара «Роднага слова»»

У 2026 годзе ХХХІІІ Дзень беларускага пісьменства абраў горад Касцюковічы нашай роднай Магілёўшчыны. Вучні і настаўнікі нашай школы таксама сталі ўдзельнікамі розных мерапрыемстваў свята. Селіфонтава Людміла Валер’еўна і Храбрая Наталля Мікалаеўна былі запрошаны на прэзентацыю рэспубліканскага выдання часопіса «Роднае слова». Жнівеньскі нумар стаў навукова-метадычным эксперыментам пад назвай “Касцюковіцкі сшытак”. «Касцюковіцкі сшытак»: метадычная панарама да XXXIII Дня беларускага пісьменства, аўтарамі якога сталі найлепшыя педагогі-практыкі Магілёўскай воюласці. Сярод іх — нашы настаўніцы. У рубрыцы «Метадычная панарама» надрукаваны матэрыял нашых настаўніц. Рэдакцыя часопіса размясціла сцэнарый літаратурнай гасцёўні “Думаць вершы…”, прысвечанай творчасці Алеся Пісьмянкова. Педагогі адзначаны граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі і Падзякамі рэдакцыі часопіса. А святочная атмасфера гасціннага горада натхняе на іншыя цікавыя праекты.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *