24 сакавіка для вучняў 6 «А» класа была арганізавана экскурсія ў палац архіерэя Георгія Каніскага. Будынак палаца — помнік архітэктуры 18 стагоддзя — вядомы як рэзідэнцыя асветніка. Зараз тут знаходзіцца духоўна-асветніцкі цэнтр. Дзеці мелі магчымасць разгледзець барочны фасад і інтэр’еры захаванага будынка, паглыбіцца ў гісторыю праваслаўя. З вуснаў Людмілы Фёдараўны Грышанавай пачулі аповед пра жыццё і дзейнасць Георгія Каніскага, які змагаўся за правы праваслаўных у Рэчы Паспалітай. Георгій Каніскі — вядомы як асветнік, пісьменнік і палітык. А.С. Пушкін называў яго адным з самых вядомых дзеячаў 18 стагоддзя. На самай справе 40 год з біяграфіі архіепіскапа звязаны з нашым горадам. У 1757 годзе адкрыў у Магілёве духоўную семінарыю, пазней стварыў друкарню, садзейнічаў будаўніцтву Спаскай царквы. Прыемна дазнавацца пра славутасцей роднага краю, бо гэта наш гонар!








