Падчас святочных мерапрыемстваў вучняў 6 «Б» класа зацікавіла скульптурная кампазіцыя на плошчы Адзінства, якая прадстаўляе сабой дзве далоні чалавека, у якіх захоўваецца памяць пра малую радзіму.
Скульптура ўвасабляе мір, дабро і цяпло — каштоўнасці, якія так неабходны кожнаму чалавеку, адлюстроўвае жменю роднай зямлі.
«Спадчына» з’яўляецца не толькі ўпрыгожваннем плошчы, але і фотазонай у мясцовых жыхароў і гасцей нашага горада.
Класны кіраўнік Князева Г.Я.

