19 лютага 2025 года ў рамках прадметнай дэкады ў школе для вучняў 7 “А” і 7 “Б” класаў праведзена інтэлектуальная гульня “Знаўцы беларускага слова”. Падчас пазакласнага мерапрыемства сямікласнікі апынуліся ў багацці беларускіх слоў, фразеалагізмаў, прыказак і прымавак. Удзельнікі праявілі дапытлівасць да слоў, выразаў і іх значэнняў. Непадробную цікавасць выклікалі конкурсы “Чужое слова”, “Лесвічка”, “Хто больш”, “Расліны для карыснай гарбаты”. Зварот да слоўнікаў, інтэрнэт-даведак і безумоўна, камандны дух дапамаглі дзецям справіцца з заданнямі.
Вучаніцы 7 “Б” класа Дар’я Старавойтава, Вікторыя Каштанава


