Конкурс «Залатое пяро «Белай Русі»

16 чэрвеня ў магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры  віншавалі пераможцаў гарадскога і абласнога этапаў конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі». Творчае спаборніцтва сёлета прайшло пад тэмай «Жанчына Беларусі: сіла каранёў і крылы мары» і было прысвечана Году беларускай жанчыны. На гарадскі этап прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў адукацыі Магілёва падалі 135 работ. Журы выбрала 19 пераможцаў у чатырох намінацыях: «Навучэнец», «Студэнт», «Аматар», «Прафесіянал». Вучаніца нашай школы таксама сярод лепшых! Эсэ Ганны Пунінай адзначана дыпломам 3-яй ступені.
Старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» Эльміра Варапаева адзначыла высокі мастацкі ўзровень, шчырасць і глыбокую павагу маладых аўтараў да гісторыі сваёй краіны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *