Заняткі ў музеі этнаграфіі

10 сакавіка 2026 года вучні 6 “А” класа наведалі музейныя заняткі “Зямлі роднай кругаварот” у Магілёўскім музеі этнаграфіі.
Вучні падчас экскарсіі здзейснілі невялікае падарожжа ў часе: апынуліся ў Падняпроўскай вёсцы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. На Магілёўскім Падняпроўі яна была маладворная, з вулічнай планіроўкай, забудаваная вяночнымі дварамі. Толькі тут можна ўбачыць двары вяночнага тыпу, дзе ўсе будынкі – і жылыя, і гаспадарчыя – размешчаны па перыметры, вакол унутранага двара квадратнай ці прамавугольнай формы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *