18 лютага 2026 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi вiншавалi ўдзельнікаў Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…»
У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 18 лютага адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…», прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. Дыпломы і каштоўныя прызы пераможцам – 60 канкурсантам з усіх рэгіёнаў краіны – уручыў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік.





