У суботу, 6 снежня, для вучняў 9 “А” і 9 “Б” класаў нашай школы было праведзена мерапрыемства ў школьным музеі імя М. Ф. Каралёва. Размова ішла пра неўміручы подзвіг беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны ў імя міру для будучых пакаленняў. Вучні пазнаёміліся з архіўнымі матэрыяламі, фотоздымкамі. Чарговы раз пераканаліся, што абавязак сучасных школьнікаў — берагчы памяць пра тыя страшныя падзеі, не даць бядзе зноў адбыцца на нашай светлай зямлі.

